10.05

У судзе Фрунзенская раёна сабралася вельмі многа людзей. Між тым у зале, дзе будзе адбываецца суд, толькі 36 месцаў. Відавочна, на працэс пападуць не ўсе жадаючыя.

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

10.20

У судзе Фрунзенскага раёна пачаўся працэс. Спачатку ў зал суда пусцілі карэспандэнтаў Беларускага тэлебачання, а затым яшчэ некалькі журналістаў недзяржаўных СМІ. У суд прыйшоў Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Руху за Свабоду.

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

10.25

Па непадцвержанай інфармацыі адвакаты расіян Гапонава і Брэуса будуць заяўляць хадайніцтва аб пераносе суда ў сувязі з перакваліфікацыяй абвінавачання, паколькі ім патрэбны час на падрыхтоўку.

10.30

У працэсе над Новікам і Малчанавым суддзя абвясціла кароткі перапынак. Паколькі прадстаўнік грамадзянскай позвы на суд не з’явіўся, адвакаты хадатайнічаюць разглядаць справу без яго. Дарэчы, Малчанаў абвінавачваецца яшчэ і па артыкуле 370 (абараза ці знявага дзяржаўных сімвалаў).

10.35

У судзе Маскоўскага раёна аб’яўлены перапынак у разглядзе справы  Дзмітрыя Мядзведзя. Акрамя таго, што яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі, яму яшчэ інкрамінуюць грамадзянскі іск за разбітыя шкло і дзверы ў Доме урада.

10.40

Крымінальны артыкул у адносінах да расійскіх грамадзян зменены не будзе. За час перапынку ў разгледжанні судовай справы (амаль тыдзень) быццам бы знайшоўся новы сведка.

11.05

У разгледжанні справы Дзмітрыя Мядзведзя аб’яўлены перапынак. У сувязі з новымі абвінавачаннямі адвакаты падсуднага падалі хадайніцтва аб тым, што ім патрэбны час для падрыхтоўкі. Суддзя перанесла разгляд справы на 10 сакавіка.

11.12

Новіка абвінавацілі ў тым, што ён сарваў каля будынка КДБ сцяг і ўдарыў яго аб зямлю, а падчас мітынга на плошчы Незалежнасці нанёс 21 удар па дзвярах Дома ўрада.

11.18.

Малчанаў паведаміў, што прыехаў у Мінск а 6 вечара для таго, каб узяць удзел у акцыі 19 снежня. Заклік удзельнічаць у акцыі ён убачыў на інтэрнэт-сайтах. Сказаў, што быў нязгодны з палітыкай Лукашэнкі.

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

11.25

Малчанаў прызнаў, што на плошчы Незалежнасці ён узяў ў нейкага чалавека бел-чыровона-белы сцяг і залез з ім на снегаўборачны трактар. Ён сказаў, што хацеў, каб сцяг лунаў над плошчай, а таксама хацеў паглядзець, колькі ж людзей удзельнічаюць у акцыі.

Ён паведаміў, што пайшоў да дзвярэй Дома ўрада і стукнуў нагой “адзін ці два разы”. Пасля гэтага падыйшоў да помніка. Па яго словах, ён слухаў прамову Сяргея Калякіна і адтуль пачуў гук разбітага шкла. Пасля гэтага падыйшоў да дзвярэй дома ўрада і стукнуў па дзвярах рукамі. Ён назваў гэта эфектам натоўпу.

11.40

Малчанаў паведаміў, што ўбачыў кандыдата на пост прэзідэнта Віталя Рымашэўскага, які заклікаў спыніць гэтыя дзеянні (біць шкло) і тады ён сыйшоў з ганка каля будынка Дома ўрада. Пасля таго, як абвясцілі, што мітынг скончаны, ён пайшоў на вакзал і адтуль з’ехаў у Барысаў.

Свае дзеянні ён назваў памылкай: “Проста беспарадкі і хуліганства. Не варта было браць у іх удзел. Цяпер я шкадую. Не трэба было гэтага рабіць”.

Малчанаў сказаў, што нікога з удзельнікаў акцыі не ведае. Супрацоўнікаў міліцыі ён не бачыў.

11.48

Пачаўся допыт Аляксандра Атрошчанкава.

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

11.54

Атрошчанкаў сказзаў, што прыйшоў на плошчу як прэс-сакратар Андрэя Саннікава.

Прадстаўніца пракуратуры запытала, ці ведаў ён пра нейкі план і мэты акцыі. На гэта Аляксандр паведаміў, што дакладна ведаў аб тым, што акцыя будзе мірная.

12.06

Аляксандр Атрошчанкаў: На плошчы Незалежнасці я звярнуў увагу на групу людзей каля Дома ўрада. Побач з імі былі тэлеаператары. Іх было бачна, бо іх асвяцілі камеры”.

12.26

Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў: “Ніякіх масавых беспарадкаў там не было — падпалаў, пагромаў, збіцця міліцыянераў і г.д.” Не было нічога з таго, што падпадае пад артыкул 293.

Ён сказаў, што быў некалькі хвілін сярод тых, хто спрабаваў штурмаваць Дом ўрада. Ён прызнаў, што ледзь не паддаўся парыву, але зразумеў, што адбываецца нешта “не тое” і сыйшоў.

Удараў па дзвярах, па яго словах, ён не наносіў. І нейкіх перашкод з боку міліцыі не адчуў. Бачыў маленькі кардон міліцыі, але яго бясперашкодна ўсе абыйшлі.

“Толькі калі я праглядаў відэаматэрыялы справы, то ўбачыў, што была гукаўзмацняльная апаратура каля моста”, — сказаў Атрошчанкаў.

12.35

Адвакат перадаў суду рэкамендацыйны ліст аб тым, што Аляксандр Атрошчанкаў працаваў на плошчы на DELFI.

12:33

Пачалі дапытваць Дзмітрыя Новіка. Ён сказаў, што быў на Кстрычніцкай плошчы а 9 вечара.”Я бачыў, што, калі людзі пайшлі з Кастрычніцкай плошчы, то рух транспарта быў перакрыты. Ніякіх абраз у бок міліцыі не было. Усе мелі мірны настрой”, – паведаміў ён.

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

12:45

Новік сказаў, што падняўся на прыступкі Дома ўрада пасля таго, як спецназаўцы выціснулі адтуль тых, хто спрабаваў штурмаваць будынак. Ён убачыў ужо пабітыя дзверы.

13.05.

Новік паведаміў, што працаваў у амбасадзе Арабскіх Эміратаў. Спачатку выконваў функцыі начальніка аховы, а пасля быў кіроўцам.

У верасні ён хацеў даведацца аб праграме Андрэя Саннікава і падзяліцца з ім нейкімі матэрыяламі.

 13.15.

Суд абвясціў перапынак да 14.00

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

Cудовы канвеер запушчаны. На лаве падсудных шэсць чалавек (онлайн-рэпартаж) дадалося відэа

14. 05

Суд аднавіў працу. Але ў зал суда не пусці многіх журналістаў і праваабаронцаў. Памочнік суддзі абгрунтаваў гэта тым, што ў зале павінны быць свабодныя месцы для сведкаў.

Назіральнікі лічаць, што гэта робіцца наўмысна — улады не хочуць, каб рэпартажы з залы суда ў рэжыме онлайн трансліраваліся на сайтах незалежных СМІ.

14.25

Дапытваюць 5 сведак. Першым дапытваюць сведку Сяргея Сазонава, студэнта з Барысава, сябра Малчанава. Сазонаў паведаміў, што Малчанаў раней быў у арганізацыі «Зубр». Прадстаўніца абвінавачвання распытвае сведку пра палітычныя погляды Малчанава. Сазонаў паведаміў, што Малчанаў яму тэлефанаваў 19-га з Плошчы, але ніякай канкрэтыкі не казаў, паведамляе Радыё Свабода.

14.38

Дапытваюць наступнага сведку, беспрацоўнага Сяргея Прытыку з Барысава. Прытыка сказаў, што даўно ведае Малчанава, са школы, мае з ім сяброўскія адносіны. Абвінаваўца зноў распытвае пра палітычныя погляды Малчанава, сведка нічога не можа сказаць.

Сведка паведаміў, што Малчанаў казаў яму, што збіраецца 19-га паехаць у Мінск пагуляць. “Без паняцця, не памятаю”,— так адказвае сведка на большасць пытанняў абвінаваўцы. “Ужо даўно было”, перадае Радыё Свабода.

Не памятае таксама, ці тэлефанаваў яму Малчанаў з Плошчы 19-га: “Пра Плошчу 20-га студзеня мы не гаварылі, відэа ён мне не паказваў”.

“Бачыў толькі па тэлебачанні відэа з Плошчы, але Малчанава на ім не заўважыў”.

14.55

Дапытваюць новых сведак — супрацоўнікаў КДБ.

Віталь Палякоў у 19.00 знаходзіўся на дзяжурстве. Ён забяспечваў бяспеку на прапускным пункце ў будынак КДБ.Палякоў сказаў, што пасля 20.00 ён убачыў вялікую масу людзей, якая рухалася па праспекце Незалежнасці. Каб не правакаваць натоўп ён сыйшоў унутр будынка. Ён сведчыць, што не бачыў ніякіх боек, не бачыў, каб нехта кідаў бутэлькі. Палякоў сказаў, што пасля па загаду начальніка выходзіў з будынка КДБ, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг і павесіць назад дзяржаўны, перадае “Наша Ніва”.

15.00

Пачаўся допыт наступнага сведкі, афіцэра КДБ Валянціна Казыры. Казыра пазнаў у Малчынавым чалаека, які зрываў дзяржаўны сцяг на будынку КДБ, паведамляе “Наша Ніва”.

15.10.

Пачаўся допыт сведкі Дзяніса Антонава, супрацоўніка ГУУС Мінгарвыканкама. З 20.00 ён рабіў відэазапіс падзей на пл. Кастрычніцкая. 

Сведка апісвае храналагічна падзеі вечара 19 снежня: збор, мітынг, рух натоўпа па праспекце Незалежнасці, прыход на плошчу Незалежнасці, мітынг і падзеі на ганку Дома ўрада. “Асаблівай агрэсіі на Кастрычніцкай плошчы не было, звычайны мітынг”. Кажа, што ў часе шэсця рух транспарту па праспекце быў перакрыты, ДАІ спрабавала аднавіць яго, але дэманстранты не звярталі ўвагі.

“Спачатку я знаходзіўся каля кандыдата Саннікава, а потым каля Дома ўрада. Калі пачалі біць шкло, я фіксаваў гэта на камеру”, цытуе яго Радыё Свабода. Кажа, што мітынгоўцы спачатку білі шкло, а потым спрабавалі ўвайсці ў Дом урада, выламалі дзверы, выцягнулі адзін стол на вуліцу.

Нехта з натоўпу збіраўся прабіцца ў будынак. Твары бачыў і на здымках ёсць. Кажа, што бачыў Атрошчанкава, які разганяўся разам з натоўпам, калі некалькі чалавек спрабавалі знесці загародку. Кажа, што бачыў таксама Новіка, які спрабаваў прарвацца ў будынак. Малчанава згадаць не змог. Сказаў, што Атошчанкаў не быў у першых шэрагах, а крыху далей. Кажа, што натоўп разганяўся 2-3 разы “спакойным бегам”.

15.40

Наступны сведка — Мікалай Шаўко, эксперт крыміналістычнай камісіі Мінгарвыканама. Ён вёў відэазапіс  на плошчах Кастрычніцкая і Незалежнасці. Сказаў, што Статкевіч заклікаў ісці да Адміністрацыі прэзідэнта, каб кагосці выкінуць з крэсла. “Даслоўна не памятаю”.

Шаўко апазнаў Атрошчанкава: нібы той піхаў натоўп на дзверы. Таксама Шаўко чуў, як Рымашэўскі заклікаў народ супакоіцца, а Саннікаў і Статкевіч – наадварот. Апошні, паводле яго слоў, падыйшоў, зазірнуў у дзверы, усміхнуўся і адыйшоў, перадае “Наша Ніва”. Шалко не бачыў, каб дэманстранты супраціўляліся спецназу, толькі бачыў спробы дэманстрантаў адбівацца вудачкамі, іншых рэчаў у руках не бачыў.

16.22

Пачынаецца прагляд відэа з плошчы. Адвакаты прасілі перанесці прагляд на наступнае паседжанне, але суддзя адмовілася.

17.25

У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 2 сакавіка. Пасля таго як адбудуцца спрэчкі, будзе абвешчаны прысуд.

Поделиться: