Перад пачаткам акцыі завіталі на Радыё “Рацыя” у Беластоку, дзе былі гасцінна прыняты супрацоўнікамі гэтай радыёстанцыі. Прыйшоў прывітаць удзельнікаў прабегу і вядомы гісторык Алег Латышонак, які запрасіў наведаць сядзібу Беларускага гістарычнага таварыства. Там кожны атрымаў у падарунак кнігу Янкі Запрудніка “Дванаццатка”, а БНП у сваю бібліятэку атрымала падшыўку часопіса “Беларускі гістарычны зборнік”.

Далей быў выезд у Баброўнікі і рэйд на лыжах. Праз 7 км удзельнікаў лыжнага рэйда ўжо сустракалі Мастаўляны. А канчатковай кропкай рэйда было месца былой сядзібы Каліноўскіх, дзе каля яе кутнага камяня адбыўся невялікі імправізаваны мітынг

На зваротным шляху ў Беласток аўтобус з высока ўзнятым бел-чырвона-белым сцягам праехаў уздоўж памежнай чаргі беларускіх грузавікоў. Кіроўцы радасна віталі ўдзельнікаў рэйда ўсмешкамі на тварах, воклічамі і гудкамі сваіх самаходаў.

Лыжны рэйд у гонар Канстанціна Каліноўскага (фотарэпартаж)

Поделиться ссылкой: