Нельга па-добраму не здзівіцца: колькі ж карыснага паспела яна зрабіць, колькі адкрыць яшчэ нязведанага. Колькі намаганняў, апантанай працы і чыста жаночай цярплівасці прыклала, каб, апынуўшыся ў шматмесячнай камандзіроўцы ў ЗША, а затым у Вялікабрытаніі — у беларускім аддзеле Нью-Ёркскай бібліятэкі і ў Скарынаўскай бібліятэцы Лондана, у архівах землякоў замежжа расшукаць і вывесці на Божы свет закрытыя дагэтуль ад нас багацці беларускай літаратуры.

Да напісаных ёю асабіста ці ў сааўтарстве кніг — такіх, напрыклад, як “Сыны і пасынкі Беларусі”, “Каб не астыла зямлі цяпло”, “Пад мірным небам Бацькаўшчыны”, “Культура беларускага замежжа”, “Расстраляная літаратура” і іншых дадалося грунтоўнае даследаванне “Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа” з нарысамі аб жыцці і творчасці Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салаўя, Янкі Золака, Рыгора Крушыны і іншых цудоўных творцаў, кнігі якіх варты стаяць побач з любімымі ёю творамі Івана Мележа, Сяргея Грахоўскага, Васіля Быкава, Янкі Брыля, Яна Скрыгана і іншых бліскучых майстроў беларускага слова.

Поўны тэкст артыкула чытайце ў “Народнай Волі” за 1 сакавіка.

Поделиться ссылкой: