— Мы працавалі з беларускімі ўладамі, пачынаючы ад 2009 году, каб нешта палепшыць. Мы вітаем, што некаторыя нашы рэкамендацыі былі ўлічаны. Але ўсё зацьміла тое, што адбылося падчас падліку галасоў на выбарах прэзідэнта і пасля гэтага, — паведаміў ён.

По словах спадара Ленарчыча, “мы рэгулярна прапаноўвалі дапамогу. Мы спадзяёмся, што з боку Беларусі будзе праяўлена гатоўнасць да працы з намі. Нашы прапановы выкладзены на стол, мы гатовы аднавіць нашу працу з беларускімі ўладамі, каб паставіцца да таго, што адбылося, як да ўроку, каб пазбегчы гэтага ў будучыні”.

Янэз Ленарчыч згадаў канчатковую справаздачу Бюро па выбарах, згодна з якой “Беларусь знаходзіцца далёка ад выканання сваіх абавязацельстваў адносна дэмакратычных выбараў”.

Поделиться ссылкой: