Утылізацыя батарэек…

2

Аднак кіраўніцтва абодвух прадпрыемстваў праяўляе пэўны скепсіс: па-першае, няма і блізка патрэбнага абсталявання; па-другое, ёсць меркаванне, што утылізацыя не прынясе прадпрыемствам колькі-небудзь важкага прыбытку.

Пакуль гродзенскія “капітаны” індустрыі ўсё ўзважваюць, брэсцкія прадпрымальнікі (ААТ “Брэст-ВТІ”), якія займаюцца першаснай перапрацоўкай вырабаў , што ўтрымліваюць драгметалы, гатовыя адкрыць у Гродзенскім рэгіёне свой філіял. Плануецца прымаць на перапрацоўку і утылізацыю батарэйкі не толькі з Гродзеншчыны, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі. Вытворчасці могуць запрацаваць  ужо ўлетку.

Адкрытым застаецца пытанне, як будзе арганізаваны збор пальчыкавых ды іншых мадыфікацый батарэй. Верагодна прыйдзецца выстаўляць кантэйнеры ва ўсіх грамадскіх месцах, паблізу шматкватэрных дамоў. І яшчэ адзін важны момант: што будзе мець звычайны чалавек, які не выкіне адпрацаваўшыя батарэйкі на сметнік, а апусціць іх у спецыяльны кантэйнер? У краінах Еўрасоюза ў кошт новай батарэйкі закладваецца працэнт на утылізацыю. Адпаведна пакупнік атрымлівае скідку пры набыцці новай батарэйкі ці акумулятара. Як будзе ў нас?..

Поделиться ссылкой: