“Мы сутыкаемся з жахлівымі абвінавачаннямі, якія, на нашу думку, беспадстаўныя”, — сказала Ута Цапф. Яна лічыць, што спачатку трэба пачаць дыялог, а місію па збору фактаў, на яе думку, можна будзе арганізаваць у сакавіку. 

Ута Цапф заявіла, што АБСЕ не лічыць адэкватнай мерай збіццё дэманстрантаў дубінкамі. “Мы не лічым прымальным тое, што там адбывалася і адбываецца: ператрусы працягваюцца, відаць, усе кандыдаты ў прэзідэнты атрымаюць абвінавачанні, іх прыхільнікаў кідаюць за краты, і ім пагражаюць тэрміны ад 5 да 15 гадоў”, — сказала яна.

Цапф адзначыла, што дэманстранты “выступілі за свае правы і пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння”. Яна заявіла, што АБСЕ выступае за тое, каб, пакуль не будуць высветленыя ўсе абставіны, беларускія ўлады адмовіліся прад’яўляць абвінавачанні арыштаваным у справе, распачатай пасля падзей 19 снежня.

Поделиться: