“Нарэшце я даведалася, што да яго даходзяць і мае лісты, — гаворыць маці палітыка Таццяна Яўгенаўна. — У лістах, што я атрымала ад сына, Паша дзякуе за дасланыя мною лісты. Піша, што ўвесь час там нечым заняты — піша, чытае… Настрой у яго бадзёры, напісаў, што трымаецца…”

У сваю чаргу два дні таму Таццяна Яўгенаўна атрымала чарговую афіцыйную паперу, дзе ў чарговы раз паведамілі, што ў спатканні з сынам ёй адмоўлена. “Нічога іншага я і не чакала, — гаворыць Таццяна Севярынец. —  Але надзеі ўбачыць сына я не губляю. Справа ў тым, што заўтра ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разглядацца іск сустаршыняў аргкамітэта “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” да Міністэрства юстыцыі. Будзе аспрэчана адмова ў рэгістрацыі. З гэтай нагоды я напісала некалькі хадайніцтв з патрабаваннем аб тым, каб Павел, які з’яўляецца адным з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні БХД змог прысутнічаць на гэтым пасяджэнні. Паперы я адправіла ў следчы камітэт, кіраўніку следчай групы, які вядзе справу Паўла, кіраўніку КДБ Зайцаву… Разумею, верагоднасць таго, што Паўлу дазволяць прысутнічаць на пасяджэнні ў Вярхоўным судзе мінімальная, але трэба выкарыстоўваць любую магчымасць…”

Поделиться ссылкой: