24-гадовы малады  чалавек (прозвішча не афішуецца)  паўстаў перад судом і прызнаны вінаватым. Прызыўнік шэсць месяцаў не з’яўляўся ў райваенкамат, не адгукаўся на позвы. Высветлілася, што хлопец быў на заробках у Гомельскай вобласці. Можа зарабіў і няблага, але ці не ўвесь той заробак прыйдзецца цяпер аддаць дзяржаве, бо штраф па суду — тры з паловаю мільёны рублёў… А як выплаціць, то і забяруць у салдаты.

Яшчэ з дзесятак ухіленцаў са Случчыны расшуквае  раённы аддзел унутраных спраў ды ваенкамат. Цяпер, пасля такога прэцэндэнту, міжволі пачухаеш патыліцу: выбару ж ніякага…

Поделиться ссылкой: