У выніку моцнага выбуху, нагадаем, загінулі 14 чалавек, 7 былі паранены.

Бліжэйшым часам былому дырэктару будзе прад’яўлена абвінавачанне. Намеснік генеральнага пракурора паведаміў журналістам, што зараз вядуцца следчыя дзеянні. У крымінальнай справе прызначылі шэраг экспертыз, каб высветліць прычыны трагедыі на прадпрыемстве.

Тым часам яшчэ не скончана следства па крымінальнай справе, якую адразу распачалі паводле самога факта выбуху на заводзе “Пінскдрэў-ДСП”. Супрацоўнік пракуратуры сказаў, што парушэнні тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве пачаліся яшчэ ў 2005 годзе. “Бачна, што галоўнае было — грошы. Тыя людзі, якія дапусцілі парушэнні, будуць прыцягнуты да адказнасці”, —  паведаміў намеснік генеральнага пракурора.

Поделиться ссылкой: