Аперацыя пад кодавай назвай “Чачавіца” адбывалася ад 23 лютага па 9 сакавіка 1944 года. Чачэнцаў і інгушаў масава выселілі ў Казахстан і Сярэднюю Азію. Нагодай для гэтых рэпрэсій абвясцілі масавае дэзертырства, ухіленне ад прызыву ў ваенны час і падрыхтоўку ўзброенага паўстання ў савецкім тыле. Тэрыторыю Чачэна-Інгушскай АССР падзялілі паміж Дагестанам, Паўночнай Асетыяй і Стаўраполлем. 

Чачэнцы і інгушы правялі ў дэпартаці 13 гадоў. Яны не мелі грамадзянскіх ды іншых правоў. Перад пачаткам дэпартацыі насельніцтва Чачэна-Інгушскай АССР, паводле звестак 1939 года, складала 697 тысяч чалавек. Паводле афіцыйных звестак, у лютым-сакавіку 1944 года з рэспублікі гвалтам вывезлі больш за 496 тысяч чачэнцаў і інгушаў. Такія лічбы фігуруюць у рассакрэчаных архіўных дакументах.

Паводле іншых звестак, колькасць дэпартаваных вайнахаў складае больш за 650 тысяч чалавек (“Правда о депортации чеченского и ингушского народов”, “Вопросы истории” (1990, №7)). Тады ж з родных месцаў былі выселены балкарцы, калмыкі, карачаеўцы, крымскія татары і туркі-месхетынцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»