Процка: «Зыск пра абарону гонару й годнасьці я падаў сёньня ў Цэнтральны суд Менску ў інтарэсах дачкі Галіны. Яшчэ 19 жніўня тэлерадыёкампанія абнародавала відэаматэрыял — у ім мая дачка названа «сутэнёрам, які перапраўляў беларускіх дзяўчат за мяжу для занятку прастытуцыяй».
Аляксандар Процка лічыць, што тэлерадыёкампанія распаўсюдзіла пра ягоную дачку зьвесткі, у якіх беспадстаўна абвінаваціла яе ў зьдзяйсьненьні цяжкага крымінальнага злачынства. Апрача таго, бяздоказна распаўсюдзіла зьвесткі пра яе «занятак прастытуцыяй у Турцыі».
«Гэта звычайная выдумка й паклёп на незамужнюю дзяўчыну», — лічыць Процка.
У пазове ён зьвяртае ўвагу на тое, што афіцыйнае абвінавачваньне супраць дачкі вынесена толькі 20 жніўня — на суткі пазьней ад выхаду ў этэр відэасюжэту. Галіна й зараз не прызнае гэтага абвінавачваньня, а ў справе абвешчаны трохмесячны перапынак дзеля правядзеньня экспэртызы.
Спадар Процка просіць суд абавязаць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію абвергнуць аспрэчаныя зьвесткі, прынесьці прабачэньне дачцы Галіне, а таксама спагнаць з тэлерадыёкампаніі на яе карысьць 105 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды і ўсе судовыя выдаткі.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!