Каментуючы нядаўнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі, ён сказаў: “Тое, што ён паводзіць сябе па-хамску, для мяне не дзіва. Гэта дзіва для тых, хто спадзяваўся яго перавыхаваць. Гэта ім адказ. Хам паказаў, што ён і застаецца хамам. Тут яшчэ ўсё залежыць ад таго, у які бок ён выказаўся. Калі апазіцыя не хоча, каб Лукашэнка бясконца яе дубасіў, то трэба заклікаць да жорсткіх эканамічных санкцый. Калі палітыкі не хочуць хадзіць апляванымі, то трэба наносіць адпаведны ўдар. Заклікі да цывілізацыйных паводзін успрымаюцца ім як праявы слабасці. Таму адказам мусяць стаць жорсткія эканамічныя санкцыі”.

Поделиться: