— Была толькі праблема ў тым, што ў мяне не было пашпарта. На дапамогу прыйшоў Мікола Дземідзенка. А ўчора я даслала перадачы Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Пакуль не ведаю, калі атрымае перадачу ад мяне Уладзь Яроменак, бо яго трымаюць на Валадарцы, а я пакуль не ведаю, у які дзень ім прыносяць пасылкі. Хочацца ж, каб усё было свежае.

Цяпер правожу шмат часу са сваімі сябрамі з “Маладога фронту”. Хачу даведацца больш інфармацыі. Маё жыццё не адрозніваецца ад таго, што было раней. І дома ў мяне ўвесь час шмат сяброў. Прыносяць тарты, п’ём гарбату. Усе распавядаюць, што з імі адбывалася. У аўторак пайду забіраць свае рэчы з КДБ. Вось тады ў мяне ўжо будзе тэлефон. Там мая касметычка, гаманец, Біблія. Думаю, што следчаму мая касметычка не спатрэбіцца ў якасці рэчавага доказу.

Праграма мінімум для мяне — гэта падтрымка сваіх сяброў, а максімум — іх вызваленне. Дзеля гэтага я буду рабіць усё магчымае. Шкада, што за кратамі дагэтуль застаюцца людзі. Яны не павінны там знаходзіцца”.

Поделиться ссылкой: