На плошчы перад касцёлам сабралася каля 17 чалавек. Большасць з іх – жанчыны, якія прынеслі з сабою знічы.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла 19 лютага

Жанчыны прынеслі з сабою таблічкі з лозунгамі. Адбыўся кароткі імправізаваны мітынг. Ганна Шапуцька зачытала верш маладафронтаўца, палітвязня Ўладзіслава Яроменкі. Акцыя скончылася воклічамі “Жыве Беларусь” і спевамі гімна “Магутны Божа”.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла 19 лютага

Міліцыянер у цывільным забраў плакат “Свабоду палітвязням” і аркуш з вершам Уладзіслава Яроменкі. Ля свечак застаўся толькі аркуш з вершам Рыгора Барадуліна.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла 19 лютага