“Наколькі мне вядома, выклік аб пажары паступіў у бліжэйшую пажарную частку сёння ў 4 раніцы”, — распавёў “Народнай Волі” мясцовы жыхар мастак Алесь Пушкін. — Відавочна, што полымя было вельмі моцным, бо ў царкве выгарэла літаральна ўсё: іконы, фрэскі, алтар… З раніцы я пайшоў у царкву, каб паглядзець, ці можна ўратаваць хоць нешта з царкоўных ікон. Аднак усё згарэла да тла. Пакуль дакладна невядома, што сталася прычынай узгарання ў царкве — ці выпадак, ці падпал”.

Будаўніцтва царквы ў мястэчку Бобр пачалося ў 1991 годзе. У 1995-м быў распачаты роспіс царкоўных сцен. Непасрэдны ўдзел у гэтым прымаў і мастак Алесь Пушкін.

У перыяд з 1997 па 2005 год бобрская царква не была асвечана, службы у ёй не вяліся. Аднак у 2005-м Бобр наведаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, які асвяціў царкву. З 2005-га у царкве рэгулярна праводзіліся набажэнствы.

Поделиться ссылкой: