У лісце адзначаецца, што Беларусь дэмакратычнай апазіцыі і праваабаронцаў ужо цяпер з’яўляецца часткай Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюза і што ў будучыні яна зойме ў гэтых еўрапейскіх структурах месца, якое ёй належыць.

“Нас цешыць той элемент вашай дзейнасці, што вы ў рознай ступені арыентуецеся як на еўрапейскія краіны на захад ад Беларусі і іх структуры, так і на Расію, з чыім народам вы стагоддзямі падзялялі агульны лёс, — гаворыцца ў лісце. — У гэтай сувязі мы хацелі б вас запэўніць, што парушэнне правоў чалавека ў Беларусі для нас не з’яўляецца нагодай для выказвання сімпатыі ці агіды да якіх бы то ні было сілаў у Расійскай Федэрацыі і да іх  палітычных ці эканамічных інтарэсаў. Мы лічым, што Чэшская Рэспубліка, таксама як Еўрасаюз і Савет Еўропы, членам якой Чэхія з’яўляецца, павінны падтрымліваць вашы  намаганні як з пункту гледжання парушэння і шанавання правоў чалавека ў Беларусі, так і ў інтарэсах Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, а з часам і дэмакратычнай прававой дзяржавы, а не з арыентацыяй на свае рэальныя ці ўяўныя палітычныя і эканамічныя інтарэсы стасоўна Расійскай Федэрацыі і Украіны. Мы будзем настойваць на гэтай пазіцыі”.

Аўтары ліста адзначаюць: “Разам з тым вашы намаганні з’яўляюцца і матывацыяй для нас у Чэхіі  і ў еўрапейскіх дзяржаўных структурах. Мы назіраем за вашай дзейнасцю. Ваш досвед узбагачае нас, таму што і ў Чэхіі — адносна свабоднай і дэмакратычнай краіне — мы сутыкаемся са шматлікімі праблемамі, якія тычацца правоў чалавека і дэмакратыі. Мы  рады кожнаму вашаму візіту ў  Чэхію. Запэўніваем вас, што пераважная большасць чэшскага народа падтрымлівае вашу барацьбу за абарону правоў чалавека і за дэмакратычную прававую дзяржаву”.

Поделиться ссылкой: