Наста распавяла “Народнай Волі”: “Мяне следчы папярэдзіў, каб я не давала ніякіх інтэрвію журналістам. Магу сказаць, што маё вызваленне стала для мяне поўнай нечаканасцю. Адчуваю сябе абсалютна нармальна, ніякіх скаргаў на здароўе. Зараз паеду дадому і адразу ў інтэрнэт, бо адчуваю вялікі інфармацыйны голад. Вельмі ўдзячная ўсім, хто мяне падтрымліваў, непакоіўся за мяне”.

20-цігадовую Насту Палажанку забралі з дому ўначы з 19 на 20 снежня. Дзяўчыну трымалі пад вартай у следчым ізалятары КДБ. Яна не ўваходзіла ў штабы ніводнага з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.