Самыя запатрабаваныя і папулярныя “педыятрыя” і “медыка-псіхалагічная справа” абыйдуцца будучым эскулапам у 5 730 000 рублёў (павышэнне складае 17,2%). Амаль на столькі ж падрос і кошт за навучанне па спецыяльнасці “Лячэбная справа”, цяпер ён складае 5 630 000 рублёў. Але больш за ўсё прыйдзецца раскашэліцца будучым дактарам, якія выбралі “медыка-дыягнастычную справу” і “сястрынскую”. У параўнанні з нядаўнім мінулым ён павышаецца на 18 працэнтаў.

Усцешвае цяперашніх і будучых студэнтаў хіба адно: студэнтам-замежнікам навучанне абыходзіцца яшчэ даражэй, недзе пад 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Поделиться ссылкой: