“Мы верым у еўрапейскую будучыню Беларусі. Беларусь займае важнае месца ў Еўропе”, — сказаў амбасадар Келі падчас відэаканферэнцыі.

“Канешне, мы жадаем, каб улады Беларусі бачылі выгаду ад далучэння да еўрапейскіх інстытутаў. Я не думаю, што мы маглі б прымусіць іх. Не можам мы таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў падзеях 19 снежня”.

“Мы не жадаем, каб Беларусь была ізаляванай краінай у цэнтры Еўропы. Але цяпер, пасля 19 снежня, Беларусь у палітычным сэнсе ізаляваная. Мы не хочам мірыцца з такой сітуацыяй, бо палітычная інтэграцыя і дыялог карысныя і для Беларусі, і для нас. А АБСЕ з’яўляецца пляцоўкай ці форумам для такога дыялогу”, — сказаў амбасадар ЗША ў АБСЕ Іэн Келі.

Пасля 31 сакавіка офіс АБСЕ ў Мінску будзе зачынены. Іэн Келі паведаміў, што вядуцца перамовы з прадстаўніком АБСЕ ў Мінску Аляксандрам Сычовым. “Вельмі важна, каб было прадстаўніцтва на месцы. Мы спадзяемся, што мы зможам угаварыць урад не закрываць місію”. Пры гэтым сп.Келі запэўніў, што і надалей АБСЕ будзе працягваць запланаваныя праграмы для падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

Поделиться: