Дагэтуль многія нашы суайчыннікі знаходзяцца ў турмах. Колькасць абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках” дасягнула ўжо 54 чалавек. З іх 33 знаходзяцца ў турме. Яшчэ дваіх палітычных актывістаў абвінавачваюць у хуліганстве.

“У несвабоднай  краіне цяжка разлічваць на аб’ектыўнае судовае разбіральніцтва. Грамадства мае вельмі мала сродкаў для таго, каб паўплываць на гэтую сітуацыю. Але для Бога “нічога няма немагчымага”, — гаворыцца ў лісце, дасланым у “Народную Волю” хрысціянскімі вернікамі. “Мы прапануем  абвясціць дзень 19 лютага, калі спаўняюцца два месяцы ад часу сумных снежаньскіх падзей, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязняў”.

Ліст падпісалі: пастар евангельскай царквы Ісуса Хрыста Барыс Чарнаглаз, юрыст Сяргей  Луканін, юрыст Дзіна Шаўцова, грамадскі актывіст Андрусь Кім, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь  Рымашэўскі, маці зняволенага палітыка Паўла Севярынца Таццяна Севярынец, журналіст Кастусь Шыталь і іншыя.

Поделиться ссылкой: