Згодзен, такія кіраўнікі ВНУ заслугоўваюць санкцый з боку Еўрасаюза.

Але ж не яны з’яўляюцца галоўнымі віноўнікамі таго, што ў нас адбылося падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Хто іх арганізоўваў? З аднаго боку — Цэнтральная выбарчая камісія на чале з Ярмошынай, з другога — вертыкаль. Дык вось усё рабілася пад дыктоўку тых жа старшынь рай- і гарвыканкамаў, а таксама аблвыканкамаў. На мой погляд, усе яны павінны быць неўязнымі ў краіны Еўрасаюза і Злучаныя Штаты Амерыкі. Калі іх прозвішчы будуць унесены ў “чорны спіс” — гэта стане своеасаблівай перасцярогай для тых, каму, магчыма, давядзецца арганізоўваць і праводзіць новыя прэзідэнцкія выбары.

Поделиться: