Ён гатовы зрабіць для горада бронзавы помнік беларускай Жанны д’Арк. Ідэальнае месца для князёўны, лічыць скульптар, на плошчы, дзе зараз стаіць помнік Леніну. Насамрэч, у адрозненне ад князёўны, якая бараніла разам з месцічамі свой горад ад чужынцаў і адстаяла яго, Ленін нічога такога для слуцакоў не зрабіў. То можа варта заместа Леніна на пастамент узвесці сапраўдную заступніцу горада?..

Скульптару бачыцца мудрая і мужная жанчына на бронзавым кані, у рыцарскіх даспехах і з мячом у руцэ. Дарэчы, помнік гэты мог бы стаць другім конным манументам у Беларусі пасля бронзавай статуі Усяслава Чарадзея ў Полацку.

Поделиться ссылкой: