За ўвесь час пасля затрымання Таццяна Яўгенаўна атрымала ад сына толькі тры лісты…

“Трэці ліст датаваны 5 лютага і рукой Паўла пазначаны як №9. Чаму я не атрымала астатнія лісты ад сына, можна толькі здагадвацца, — гаворыць Таццяна Яўгенаўна. — З лістоў сына бачна, што Павел маіх лістоў не атрымлівае, бо не адказвае нават на побытавыя пытанні, якія я яму задаю…

Вось што ён напісаў у апошнім лісце, які дайшоў да мяне: “Спадзяюся, у вас была магчымасць сустрэцца з братамі і сёстрамі (маюцца на ўвазе сябры ствараемай партыі БХД. — Аўт.). Малюся за вас, чытаю Біблію, Андрэя Платонава, Шукшына, пішу сам. Самае галоўнае, ёсць час пабыць з Богам, толькі тут пачынаеш бачыць, як гэтага не хапала і не хапае на волі. Дзякуй Госпаду, Ён умацоўвае, настаўляе, дае магчымасць асэнсаваць усё”.

Нагадаем, што яшчэ раней маці вязня звярнулася ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі, каб высветліць, ці атрымлівае Павел Севярынец неабходныя лекі. “І вось з апошняга ліста я дазналася, што сыну нарэшце перадалі лекі ў поўным аб’ёме, — гаворыць Таццяна Яўгенаўна. — Акрамя таго, я даведалася, што Павел напісаў заяву на сустрэчу з адвакатам, а таксама папрасіў, каб да яго для споведзі дапусцілі святара”.

Поделиться ссылкой: