Ва ўсялякім разе кожны трэці старшакласнік горада хаця б адзін раз, але паспытаў наркатычнага зелля. Зараз на ўліку ў нарколага 1224 жыхары Мінскай вобласці. Раней, па словах І.Саўчыца, выявіць непаўналетніх наркаманаў не складала цяжкасцей — дастаткова было агледзець яго рукі… Але зараз усё ўскладнілася, бо са шпрыцамі пакончана: падлеткі, роўна як і дарослыя, усё часцей пераходзяць на наркотыкі расліннага паходжання і таблеткі. У сувязі з гэтым праваахоўнікі асноўную сваю задачу бачаць у ранняй прафілактыцы наркаманіі. Акцэнт робіцца і на арганізацыю работы па папярэджанню і раскрыццю злачынстваў, звязаных з наркаманіяй і п’янствам. Кожнае другое злачынства на Міншчыне, дарэчы, здзяйсняецца людзьмі, якія злоўжываюць моцнымі напоямі.

Асабіста спадар Саўчыц прапаноўвае (як адну з мер) абмежаваць продаж алкаголя пасля сямі гадзін вечара. Можа яно і так, але ж ёсць ў народа правераная дзесяцігоддзямі прымаўка: свіння ведае, дзе гразь знайсці…

Поделиться ссылкой: