Кіраўніцтва раённай ЖКГ задаволена, бо такая прылюдная  экзекуцыя дае свой плён. Чатыры гады таму неплацельшчыкаў было блізу двухсот, а на пачатку 2011 года – толькі 88. І гэта на фоне павелічэння колькасці пабудаваных кватэр і дамоў: за трохгоддзе колькасць асабовых рахункаў па жыллі павялічылася да 445-ці…

Прысаромець чалавека на ўсю акругу за тое, што ён не мае  сродкаў, каб разлічыцца з камунальшчыкамі — можа і эфектыўны метад, але ці гуманны, ці законны?.. Пра тое ніхто ў Старых Дарогах пакуль не падаў і голаса. Можа таму, што пярэчыць мясцовым уладам — тое ж самае, што пляваць супроць ветру?… Як бы там не было, але сістэма працуе. Разам з судовымі папярэджаннямі аб магчымым высяленні з кватэр яна спраўна гоніць беспрацоўных і пенсіянераў у банкі, каб узяць ссуду ды разлічыцца (хоць на нейкі час) з камунальнай канторай. Большасць людзей неяк выкручваецца, залазячы ў даўгі, тужэй зацягваючы паясы… Але не ўсім гэта ўдаецца: за мінулае чатырохгоддзе пяць сямей былі выселены са сваіх кватэр без прадастаўлення жылля. Зараз рыхтуюцца дакументы яшчэ на некалькіх злосных неплацельшчыкаў.

Поделиться ссылкой: