Паўночная Рада выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з арыштам шматлікіх апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку часткі кандыдатаў у прэзідэнты, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. У лісце гаворыцца, што супрацоўніцтва будзе адноўлена толькі тады, калі палітычная сітуацыя палепшыцца і будуць вызваленыя палітвязні.
На студзеньскай сустрэчы прэзідыума Паўночнай Рады была дасягнута дамоўленасць працягваць падтрымку развіццю дэмакратыі ў Беларусі, але адкласці запланаваны візіт-навучанне для палітыкаў з Беларусі.
Паўночная Рада ў партнёрстве з Балтыйскай асамблеяй, пачынаючы з 2007 года, арганізавала шэраг круглых сталоў, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі як парламента, так і апазіцыйных партый, у тым ліку і адзін з кандыдатаў у прэзідэнты. Апошні круглы стол адбыўся ў Мінску ў сакавіку 2010 года. Зараз супрацоўніцтва з афіцыйнымі беларускімі прадстаўнікамі адкладзена да лепшых часоў.
Да ведама.
Паўночны савет – арганізацыя, створаная для супрацоўніцтва парламентаў краін Паўночнай Еўропы. У яе ўваходзяць: Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!