У інтэрвію “Народнай Волі” Дзяніс Садоўскі распавёў: “Пытанні былі агульныя, датычаныя толькі падзеяў 19 снежня. У пакоі стаяла шмат канфіскаваных кампутараў, каля 20 штук. Працы, відаць, зараз у іх шмат.” Дзяніс быў вымушаны даць падпіску пра неразгалошванне, таму пра пытанні, якія яму задаваліся, распавесці ня змог.

Як ужо паведамляла “Народная Воля” , для гэтага допыту КДБ вельмі пільна шукала Садоўскага, які толькі на выходных вярнуўся з замежнай паездкі. Перад ад’ездам яго выклікалі на допыт якраз на дзень ад’езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візіту ў КДБ. Падчас яго адсутнасці ў краіне, яго 5 разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі.

Поделиться: