Як паведамляе прэс-служба БАЖ, адпаведны ліст накіраваны 7 лютага кіраўніку следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Генадзю Казакевічу.

«Звяртаемся да вас з просьбай змякчыць рэжым утрымання Халіп І.У. пад хатнім арыштам і дазволіць асабістую сустрэчу з ёй кіраўнікам ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ Літвіной Ж.М. і Бастунцу А.Л.», — гаворыцца ў пасланні.

«На нашу думку, тыя, хто сёння знаходзяцца пад хатнім арыштам, вельмі абмежаваныя — па сутнасці, адна турма была заменена на іншую, — пракаментавала зварот старшыня БАЖ Жанна Літвіна. — Нельга падыходзіць да вокнаў, нельга ні знаёміцца з прэсай, ні выходзіць у інтэрнэт… Мы адчуваем вострую неабходнасць на ўласныя вочы пабачыць, наколькі на самой справе апраўданыя такія жорсткія абмежаванні. Мэта нашага ліста — змякчыць рэжым утрымання Ірыны і дамагчыся, каб ёй дазволілі зносіны з вонкавым светам і, у прыватнасці, кантакт з калегамі».

Поделиться: