Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, Лімарыюс”, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”” а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак”, “Дзеяслоў”, “pARTisan”.

Супольнікі арэндавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастру (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю.

Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктару выдавецтва “Лімарыюс”: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды”. (“Новы час” 12 лютага 2010 году).

Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага мастацтва.

Абавязковы  пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў.

Поделиться ссылкой: