Івана Гапонава, як многіх іншых удзельнікаў акцыі апазіцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэста 19 снежня 2010 года, затрымалі на плошчы Незалежнасці. Пасля адбыцця дзесяцісутачнага адміністрацыйнага арышту ён быў выпушчаны на волю.

Але дома Іван паспеў прабыць літаральна гадзіну. 29 снежня яго забралі ў СІЗА, дзе і прад’явілі абвінавачанне па часткам 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі “масавыя беспарадкі”. З самага пачатку 22-гадовага Івана Гапонава абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадках. Праўда, пазней частку аб “арганізацыі масавых беспарадкаў” адкінулі – расіянін абвінавачваецца толькі ва ўдзеле ш іх.

За час знаходжання Івана за кратамі ў дачыненні да яго беларускім бокам распачата працэдура ануліравання віда на жыхарства ў нашай краіне.

Зараз справа Івана Гапонава перададзена для азнаямлення ў суд, а пасля таго, як ён сам азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы, яго маці — Сабіра  Атакішыева — атрымала права на спатканне з сынам…

— Спатканне адбылося ў мінулую пятніцу ў і СІЗА на Валадарскага. Гэта звычайная практыка: калі следства ставіць кропку, родным дазваляецца сустрэцца з абвінавачваемым. На спатканне была выдзелена гадзіна, але часу я не заўважыла, усё праляцела, як адно імгненне…

— Як Іван трымаецца за кратамі?

— Ведаеце, настрой у яго быў на дзіва добры, напэўна, ад таго, што мы нарэшце ўбачыліся. На здароўе Іван не скардзіцца. Адчувае ён сябе добра. Расказваў, што ў камеры, дзе ён зараз знаходзіцца, разам з ім яшчэ пяць чалавек. Людзі, якія сядзяць разам з ім знаходзяцца пад следствам з-за нейкіх фінансваых пытанняў…

— Калі справа вашага сына будзе накіравана ў суд?

— Наколькі я ведаю, справа ўжо перададзена ў суд. Для азнаямлення. Гэтую інфармацыю мне падцвердзілі ў амбасадзе Расіі ў Беларусі. Трэба адзначыць, што справы абвінавачваемых расіян (акрамя Івана Гапонава зараз пад следствам яшчэ адзін расіянін Арцём Брэус. — Аўт.) на кантролі ў расійскай амбасады ў Мінску. Як мне растлумачылі, пасля таго, як у судзе азнаёмяцца з матэрыяламі справы, яна будзе перададзена  пракуратуру, каб там зацвердзілі сваю пазіцыю на конт абвінавачвання, а ўжо потым будзе прызначана дата судовага разбіральніцтва…

— Што Іван кажа наконт абвінавачвання ў свой адрас? Як да гэтага ставіцца?

— Ён сказаў, што падчас следства яму спрабавалі растлумачыць і даказаць, што ён знаёмы з лідарамі беларускай апазіцыі. Гэта здзівіла сына, бо такіх знаёмстваў у яго няма. Акрамя таго, сыну спрабавалі давесці, што ў яго была змова з другім расіянінам — Арцёмам Брэусам, і быццам бы яны маглі нешта там ведаць наконт гэтай справы… Гэта абсурд…

Што тычыцца доказаў “віны” сына, то, па яго словах, у спараве маецца відэасюжэт працягласцю ў 20 хвілін, дакладней два роліка – адзін 9, а другі 11 хвілін. Дык вось, у дзевяціхвілінным роліку сына паказваюць пяць секунд. З відэа бачна, што сын проста знаходзіцца на плошчы падчас мітынгу. Ніякіх доказаў, што Ваня ўдзельнічае ў масавых беспарадках, як яго абвінавачваюць, няма і блізка… Таму, я веру, гісторыя для Вані скончыцца добра і гэты кашмар застанецца ў мінулым…

Поделиться ссылкой: