З такімі пытаннямі звяртаюцца ў рэдакцыю чытачы “Народнай Волі”.
Нагадаем, што збор сродкаў для пацярпелых на Плошчы пасля падзей 19 снежня распачаўся літаральна на наступны дзень пасля брутальнага разгону акцыі апазіцыі.
Пазней у Мінску абвешчана пра стварэнне арганізацыйнага камітэта салідарнасці з палітвязнямі, трапіўшымі за краты пасля падзей 19 снежня.
Адзін з сябраў аргкамітэта Віктар Івашкевіч адказвае чытачу “Народнай Волі”:
— Так, збор сродкаў у падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій працягваецца. Сродкі ідуць на аплату працы адвакатаў зняволеных, дапамогу іх сем’ям. Дабрачынныя ахвяраванні на гэтыя мэты прымаюцца ў сядзібе БНФ у Мінску, якая знаходзіцца па адрасе Машэрава,8.
Што тычыцца правядзення інфармацыйнай кампаніі, у межах якой беларусам будзе данесена праўда аб тым, што насамрэч адбылося ў Мінску 19 снежня 2010 года, збор сродкаў на яе правядзенне таксама працягваецца”.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!