[…]

Калі б усё рабілася з халоднай і здаровай галавой, не трэба было б агарод гарадзіць ды казкі пра “дзяржаўныя перавароты” складаць. Слухаю ўчора глыбакадумныя ды вальяжныя разважанні дзяржаўных журналістаў наконт палітычных санкцый Еўрасаюза, аб правах журналістаў. Годзе, спадары-таварышы, куды вам у Еўропу з вашым “пунктам погляду”! Няма ў вас ніякага пункту. Вы ж толькі паўтараеце тое, што вам дазволілі і загадалі.

Калі б нашы суды былі як суды, то адвакатам кандыдатаў у прэзідэнты дастаткова было б толькі прааналізаваць дзеянні міліцыі 19 снежня, і ўся байка пра “дзяржаўны пераварот” лопнула б як мыльны пухір. Але тады ўжо трэба было б распачынаць новую справу аб беларускім варыянце “падпалу рэйхстагу”. Тады ўжо на лаве падсудных павінны былі сядзець тыя, хто выступае як абвінаваўца. Беларускі нюрнбергскі працэс непазбежны. Не сёння, дык заўтра. Не заўтра, дык паслязаўтра.

Цалкам тэкст экс-пасла Беларусі ў Германіі Пятра Садоўскага чытайце ў нумары “Народнай Волі” за 4 лютага.

Поделиться: