Як паведамляе  Цімафей Дранчук, прэс-сакратар “Інстытута Дэмакратычнага”, сярод прадстаўнікоў Нацыянальнай рады – Ева Некляева, Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Бяляцкі, Дзяніс Садоўскі, Віктар Івашкевіч, Аляксей Янукевіч і іншыя.

У склад моладзевай дэлегацыі уваходзяць міжнародны сакратар Маладога Фронту Валеры Мацкевіч, старшыня Руху “Маладая Беларусь” Зміцер Каспяровіч, намеснік старшыні “Маладой Беларусі” Цімафей Дранчук.

На сустрэчы былі абмеркаваны арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні адносна маючай адбыцца 2 лютага міжнароднай донарскай канферэнцыі “Салідарнасць з Беларуссю”, да ўдзелу ў якой былі запрошаны прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Кіраўнікі польскага МЗС выказалі словы падтрымкі беларускім дэмакратам і запэўнілі ў сваёй салідарнасці з беларускім народам.

Як сказаў намеснік міністра МЗС Кшыштаф Станоўскі, “Польшча не можа быць абыякавай да складанай сітуацыі ў Беларусі, якая стварылася ў вашай краіне пасля выбараў 19 снежня.

Мы імкнемся дапамагчы беларусам салідарнасцю, якая мае вялікае значэнне для поспеху, што мы ведаем на сваім уласным досведзе. Менавіта таму мы і імкнуліся арганізаваць насамрэч унікальную сустрэчу, дзе самі прадстаўнікі беларускай апазіцыі, без пасярэднікаў, здолеюць данесці інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да 200 гасцей з больш чым 30 краінаў.

Мы спадзяемся, што гэта станецца сур’ёзнай дапамогай для вашай краіны, якая імкнецца стаць свабоднай і дэмакратычнай!”  — сказаў Кжыштаф Станоўскі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Генрык Ліцьвін, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі, таксама падкрэсліў унікальнасць шырокага прадстаўніцтва канферэнцыі, і пажадаў беларусам максімальна прадуктыўна выкарыстаць гэтую пляцоўку, каб пра палітычнае становішча ў Беларусі ведалі ва ўсім свеце.

Нашая салідарнасць на словах нарэшце ажыццявіцца ў канкрэтным практычным сэнсе, і мы вельмі спадзяемся, што гэта прынясе таксама практычны і канкрэтны вынік” – сказаў Генрык Ліцьвін.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС (фотарэпартаж)

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС (фотарэпартаж)

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС (фотарэпартаж)

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС (фотарэпартаж)

Поделиться: