Павялічыўся ўзровень варожасці і непрыняцця адзін аднаго паміж прадстаўнікамі ўлады і дэмакратычнымі актывістамі, ды і наогул павялічыўся ўзровень варожасці ў грамадстве.

Зараз прапаноўваецца шмат версій наконт таго, каму былі на руку падзеі 19 снежня: уладам — дзеля зачысткі палітычнага поля і знішчэння апазіцыі; сілавікам, якія становяцца больш важнымі на Беларусі; тым апазіцыйным арганізацыям і лідарам апазіцыі, якія зараз на волі, не пад крымінальным пераследам і могуць заняць дамінантную пазіцыю. Можна пагадзіцца з кожнай версіяй, але варта адзначыць: хто б з унутрыбеларускіх суб’ектаў не скарыстаў становішча, усе гэтыя выгоды часовыя, тактычныя. Стратэгічна зараз выйграе толькі адзін бок — Расія. Таму што паглыбленне расколу ў беларускім грамадстве, павелічэнне ціску на дэмакратычных актывістаў непазбежна прывядзе да ўсё больш і больш жорсткіх санкцый з боку Еўрасаюза і ЗША, а гэта значыць — да ізаляцыі Беларусі і татальнай залежнасці ад Расіі. Па-ранейшаму пад пагрозай застаецца не толькі выкананне правоў чалавека ў Беларусі і дэмакратызацыя нашай краіны, але і наша незалежнасць.

Лічу, што ў гэтых варунках пазіцыя Захаду павінна быць вельмі прынцыповай і цвёрдай, але адначасова і адкрытай да Беларусі і беларусаў. Нельга дапусціць незваротных крокаў, якія пабудуюць сцяну паміж дэмакратычным светам і нашай краінай. Вельмі правільна дзейнічаюць тыя заходнія палітыкі, якія адначасова з увядзеннем санкцый прапануюць крокі, накіраваныя на большую адкрытасць Еўропы для простых беларусаў — бясплатныя візы і іншае. Пры гэтым усе рашэнні наконт Беларусі павінны прымацца пры ўдзеле прадстаўнікоў Беларусі (на дадзены момант, найперш, гэта мусяць быць прадстаўнікі тых палітычных сіл, лідары якіх знаходзяцца ў зняволенні) і з улікам інтарэсаў беларускага народа. Нельга дапусціць такога развіцця падзей, каб лёс Беларусі вырашала Еўропа разам з Расіяй без беларусаў.

Спадзяюся, што беларускія ўлады разумеюць усю сур’ёзнасць сённяшняй сітуацыі. І, спадзяюся, яны разумеюць, што няма іншага шляху да выпраўлення сітуацыі, як вызваленне ўсіх затрыманых, спыненне ціску на дэмакратычных актывістаў.

Уладам трэба пайсці на дыялог з апазіцыяй.

Што можам зрабіць мы?

Цалкам тэкст Віталя Рымашэўскага чытайце ў нумары «Народнай Волі» за 1 лютага.