Еўразвяз устрымаўся ад эканамічных санкцый супраць Мінску

6

Міністры вырашылі, што санкцыямі ня будуць ахопленыя міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Такім чынам, паводле Эўразьвязу, будзе заставацца магчымасьць для дыялёгу з рэжымам у Менску.

Міністры замежных справаў Эўразьвязу абмяркоўвалі эканамічныя санкцыі супраць Менску, але не прыйшлі да згоды па гэтым пытаньні. Таму яны пастанавілі, што Эўракамісія будзе манітараваць сытуацыю ў Беларусі, каб у будучыні вырашыць, ці прыняць дадатковыя санкцыі ў дадатак да замарожваньня актываў 158 беларускіх чыноўнікаў, у адносінах да якіх былі сёньня прынятыя і візавыя санкцыі.

Міністры пастанавілі даць фінансавую падтрымку Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту ў Вільні. Грошы, якія абяцала Эўракамісія, дазволяць гэтаму ўнівэрсытэту дзейнічаць тры наступныя гады.Іншыя краіны таксама абяцалі падтрымаць ЗГУ фінансава.

Рада Эўразьвязу таксама пастанавіла запачаткаваць працэс перагляду візавай палітыкі ў адносінах да Беларусі з мэтай панізіць або і ўвогуле скасаваць аплаты за візы для беларусаў.


Няма запісаў для адлюстравання