Офіс будзе працягваць і развіваць міжнародную працу партыі, прадстаўляць інтарэсы БХД у Літве і на міжнародным узроўні. Ён таксама адкрыты да супрацы з іншымі палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі.

Адметна, што гэтая ініцыятыва цалкам сугучна прынятай 27 студзеня рэзалюцыі ПАРЭ па Беларусі, якая заклікае еўрапейскія партыі “прыняць актыўныя меры ў падтрымку іх роднасных  партый у Беларусі шляхам ўмацавання  асабістага клопату пра зняволеных  лідэраў і членаў іх сем’яў, прадстаўлення фінансавай падтрымкі для функцыянавання партый, і запрашэння іх прымаць актыўны ўдзел у пасяджэннях еўрапейскага боку на ўсіх узроўнях.”

Поделиться: