Затрымалі Алеся Кіркевіча

4

Затрыманне адбылося пасля ператрусу памяшкання кватэры, дзе жыве Алесь, і падвала. Быў канфіскаваны кампутар, нататнікі, розныя матэрыялы, газеты і інш. Ператрус фіксаваўся на відэа і фотакамеры.

Пасля хлопца выклікалі на допыт. Пры гэтым следчы параіў яму цёпла апрануцца.

Але ўжо праз некалькі гадзінаў допыту Алесь патэлефанаваў сваёй маці і паведаміў, што яго вязуць у Мінск у следчы ізалятар КДБ.

Алесь Кіркевіч адбыў раней адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня. Маладыя людзі спявалі калядныя песні для арыштаваных удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў каля плоту турмы на вуліцы Акрэсціна.


Няма запісаў для адлюстравання