Як Анатоля Тозіка вучылі беларускай мове

12

Былога старшыню Камітэта дзяржкантроля падчас спектакля “Пінская шляхта” заўважыў паэт, перакладчык і даслечык Яўген Гучок. Тозік прыйшоў у тэатр разам з унучкай. Як прызнаўся чыноўнік, у Кітаі ён засумаваў па роднай мове і зараз спаталяе сваю прагу роднага. Пры гэтым Тозік размаўляе па-руску, але запэўніў, што заўжды намагаецца спрыяць развіццю беларускай мовы. Яўген Гучок нават прачытаў чыноўніку верш “у тэму”.

На гэтай мове уркі не гавораць,

На гэтай мове мурку не пяюць,

На ёй баевікоў не падбухторваюць,

Каманду тэрарыстам не даюць.

Таму яна ў няміласці ў падонкаў,

Яна для іх – бы дзірка ў страсе.

Таму цераз сусвет па лёдзе тонкім,

Яна сябе да сонца данясе.

Верш Тозіку і яго ўнучцы спадабаўся, таксама як і “Пінская шляхта” у выкананні артыстаў Купаласкага тэатра.


Няма запісаў для адлюстравання