Мілінкевіч “наехаў” на Казуліна. Казуліну смешна і дзіўна

4

Гэты факт нечакана абурыў Аляксандра Мілінкевіча, які сцвярджае, што з ім тэкст не быў узгоднены. По яго словах, зварот зроблены ад імя Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл, хаця ні ён, ні іншыя члены рады пра зварот не ведалі.

Так, у інтэрв’ю сайту Pyxа “За свабоду” ён зазначыў, што “гэты прыкры факт калі не сведчыць пра амбіцыйную спробу ўзурпацыі кааліцыйнай шыльды ці маніпуляцыі ёю, дык, прынамсі, ставіць пад сумнеў магчымасць сапраўды прыстойнай супольнай працы апазіцыйных сілаў у межах Каардынацыйнай Рады. На жаль, гэта адбылося на фоне падзеяў вакол і ўнутры Беларусі, якія вымагаюць разважлівых паводзін і рашэнняў, а таксама мусяць паспрыяць салідарнасці і маральна-палітычнаму аздараўленню апазіцыі”.

Мы датэлефанаваліся Аляксандру Казуліну, каб пачуць ягоныя тлумачэнні. Аляксандр Уладзіслававіч нават не адразу зразумеў, з-за чаго разгарэліся жарсці. А калі мы зачыталі яму цытату “з Мілінкевіча”, ён і ўвогуле рассмяяўся.

— Я не проста адмаўляюся разумець Мілінкевіча, ягоныя прэтэнзіі смешныя і дзіўныя, — сказаў Казулін. — Па-першае, ніякіх зваротаў ад імя Рады я нікому не перадаваў. Па-другое, тэкст зварота, які атрымаў міністр замежных спраў Галандыі, быў узгоднены з Аляксандрам Мілінкевічам. Мы разам абмяркоўвалі яго па пунктах. “Мы” — гэта не толькі я і Мілінкевіч, тады было б незразумела, каму верыць, але таксама Дзяніс Садоўскі, Ева Някляева і Юлія Слуцкая. Проста не разумею, навошта кіраўніку Руха “За свабоду” зноў пачынаць сваркі ў апазіцыйным асяроддзі. Мякка кажучы, гэта дзіўныя паводзіны.


Няма запісаў для адлюстравання