Але Уладзімір зайшоў да знаёмых, якія жывуць у цэнтры Мінска, пазычыў у іх грошы на таксоўку і паехаў дадому.

— Маё вызваленне стала для мяне поўнай нечаканасцю. Быў звычайны допыт. Я чакаў афармлення папераў як звычайна, калі пачуў, што вольны. Мяне пераводзўілі з камеры ў камеру. На шпацыр выводзілі штодня на гадзіну-паўтары. Але там усё зроблена так, што мы — палітычныя — ні разу не перасекліся. Я быў апошні раз у камеры, дзе было 5 чалавек. Яны ўсе праходзілі па эканамічным злачынствам. Палітычных ні разу не было, — паведаміў “Народнай Волі” Уладзімір Кобец. — Цяпер буду займацца сваім здароўем. Хварэю на бранхіт. Кашаль увесь час. Але прыемна, што дома. Мая сям’я дагэтуль не можа прыйсці ў сябе ад такой нечаканасці”. 

Фота Юліі Дарашкевіч.

Поделиться: