Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага гэтага года складзе 480.690 рублёў у разліку на месяц.

Нагадаем, што сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Асноўныя артыкулы расходаў сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2010 года наступныя: прадукты харчавання — 54,6 працэнта, адзенне, бялізна, абутак — 19,1 працэнта, аплата жылля і камунальныя паслугі — 9,3 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 6 працэнтаў, прадметы санітарыі, гігіены, лекавыя сродкі — 1,9 працэнта.

Акрамя таго, зацверджаны сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек — 495.230 рублёў, працаздольнага насельніцтва — 615.120, пенсіянераў — 495.090, студэнтаў — 466.800, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 381.020, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 463.980, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 538.850.

У адпаведнасці з заканадаўствам мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.