Паводле неафіцыйных дадзеных літоўскіх дыпламатаў, некалькі дзён назад у Літву прыязджаў кіраўнік Адміністрацыі беларускага прэзідэнта Уладзімір Макей.

Прадстаўнікі прэзідэнцкай службы сцвярджалі, што пасланнік Лукашэнкі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Дарусам Сямашкам. На пытанне, аб чым ішла размова падчас сустрэчы і хто запрасіў Макея, прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс сказаў наступнае: «Сустрэча была адной з серыі дыпламатычных крокаў, якія зрабіла Літва як старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з мэтай абароны правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі».

Як паведамляе літоўскае выданне, кіраўнік Адміністрацыі беларускага прэзідэнта Уладзімір Макей стаіць другім нумарам у спісе непажаданых асоб, складзеным краінамі ЕС. Першы ў спісе — Аляксандр Лукашэнка.

Поделиться: