А таксама за спробу ўдзелу ў акцыі пратэсту на Плошчы, паведамляе прэс-служба БХД.

26 студзеня адбылася пазачарговая сесія Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў. Пасля кароткага даклада старшыні Асіповіцкага райсавета Аляксандра Пузіка пытанне цалкам перайшло да абмеркавання паводзін дэпутата Аляксея Цюлькова.

«У мяне запыталіся, чаму я як давераная асоба Віталя Рымашэўскага агітаваў за апазіцыйнага кандыдата, калі амаль 80 працэнтаў выбаршчыкаў у раёне падтрымалі Лукашэнку. Значыць, ты не прадстаўляеш у Савеце большасць выбаршчыкаў», — распавёў Аляксей.

Таксама Аляксею Цюлькову паведамілі, што ён падстаўляе дэпутацкі корпус раёна, паколькі імкнуўся прыняць удзел у акцыі пратэсту ў Мінску.