Каарынатар праграмы «Еўропа і Цэнтральная Азія» Айша Юнг (Aisha Jung) паведаміла, што як толькі «Міжнародная Амністыя» скончыць аналіз спраў усіх арыштаваных па справе аб масавых беспарадках 19 снежня, то адразу ж возьме пад сваю апеку справу Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Акрамя гэтага, яна папрасіла даслаць некаторыя падрабязнасці, якія тычацца справы па «злосным хуліганстве», у якім вінавацяць Дашкевіча і Лобава. Аб гэтым паведамілі “Народанй Волі” у прэс-службе МФ.

Нагадаем, маладафронтаўка Наста Палажанка, што  больш за месяц утрымоўваецца ў «амерыканцы», ужо прызнана «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення.