Вызвалены адразу пасля Новага году, адзін з лідараў ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” да нядаўняга часу прыходзіў ў сябе і не рабіў праграмных заяў, але ўсё-такі вяртаецца да палітыкі.

Віталь Рымашэўскі выступіў з праграмным артыкулам, які размешчаны на сайце БХД. Ен заклікаў беларусаў да тактыкі негвалтоўнага супраціву.

Акрамя таго, аднавіліся так званыя “мінскія сустрэчы “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” з удзелам Рымашэўскага. Яны зараз будуць праходзіць кожны чацвер ва ўправе партыі БНФ, бо пасля 19 снежня і ператрусу на мінскім офісе аргкамітэта па стварэнні БХД актывісты вымушаны былі пакінуць гэтае памяшканне.

На першай сустрэчы з удзелам Віталя Рымашэўскага прысутнічала шмат новых сябраў і прыхільнікаў, якія далучыліся да БХД падчас апошняй выбарчай кампаніі. Былі абмеркаваны накірункі дзейнасці на бліжэйшы час, самыя галоўныя сярод якіх —  салідарнасць і змаганне за вызваленне палітвязняў і праўдзівае інфармаванне беларусаў пра тое, што насамрэч адбылося на Плошчы-2010, а таксама негвалтоўная, мірная, але непрыміральная барацьба з тым духам страха і хлусні, які апанаваў нашу краіну ў апошні час.

Поделиться: