Выніковая выстава была двойчы прадстаўлена ў Мінску, а таксама пабывала ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, экспазіцыя ў розны час была прадстаўлена ў Польшчы, Расіі і Украіне.

Як паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, 20 студзеня 2011 года адбыўся пашыраны сход аргкамітэту конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2011” (Belarus Press Photo). У сходзе ўзялі ўдзел як арганізатары конкурсу, так і тыя, хто падрыхтаваў шэраг прапаноў па змяненні і паляпшэнні фармату конкурсу. У ходзе сустрэчы былі амеркаваны ўмовы падачы работ, катэгорыі, меркаваны склад журы, больш жорсткія правілы і шмат якія іншыя пытанні.  

Улічваючы аб’ем працы, было прынята рашэнне запрасіць валанцёраў. Конкурс ладзіцца на выключным энтузіязме абмежаванай колькасці людзей, якія вылучаюць неабходны час у графіку працы і асабістага жыцця. Сіл і часу для рэалізацыі ўсіх задуманых хадоў у аргкамітэту проста не хапае. Не кажучы пра тое, што здараюцца форс-мажоры і непрадбачаныя абставіны.

Такім чынам, калі вы гатовыя далучыцца да правядзення конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2011”, аргкамітэт будзе рады бачыць вас сярод актыўных удзельнікаў гэтага працэсу. Якая можа спатрэбіцца дапамога:

– адміністраванне афіцыйнага сайта конкурсу;

– напісанне прэс-рэлізаў, падрыхтоўка іншай інфармацыі для прэсы;

– пераклад інфармацыі на розныя мовы (англійская, нямецкая, французская);

– прыём і сартыроўка фотаздымкаў;

– арганізацыя цырымоніі ўзнагароджання;

– падрыхтоўка (мантаж/транспартыроўка/дэмантаж) выстаў. 

Асабліва запатрабаваныя валанцёры і прадстаўнікі ў рэгіёнах! Калі вы адказныя, ініцыятыўныя і гатовыя працаваць  у камандзе, пішыце на e-mail: [email protected] .

Поделиться ссылкой: