“Такое гвалтоўнае падаўленне палітычных пратэстаў і мэтанакіраваны жорсткі пераслед … уяўляе сабой не толькі непрапарцыйны адказ на акцыі ўдзельнікаў пратэсту, але з’яўляецца таксама і прамым ігнараваннем базавых каштоўнасцяў, абароненых Саветам Еўропы”.

“Асамблея зноў пацвярджае сваё рашэнне прыпыніць усе свае дзеянні, уключаючы кантакты высокага ўзроўню з уладамі Беларусі. Акрамя таго, асамблея заклікае сваё бюро не адмяняць прыпыненне статусу спецыяльнага госця для парламента Беларусі да таго часу, пакуль яе ўладамі не будзе ўведзены мараторый на выкананне смяротнага пакарання, а таксама пакуль не будзе істотнага, адчувальнага і прагрэсу, які можна праверыць, у дачыненні да дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпаў, якія адстойваюцца Саветам Еўропы “, — адзначаецца ў дакуменце.

Поделиться: