Але пойдзем па парадку.

Небезвядомая Ярмошына аб’явіла: А.Лукашэнка набраў 79,65 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Апазіцыя, абапіраючыся на вынікі, атрыманыя на тых участках, дзе падлік галасоў быў празрыстым, паведаміла: А.Лукашэнка набраў менш за 50 працэнтаў галасоў.

І тут з’явілася трэцяя інфармацыйная крыніца. Згодна з апытаннямі, праведзенымі Незалежным інстытутам сацыяльных і эканамічных даследаванняў (зарэгістраваны ў Вільнюсе), на выбарах 19 снежня за А.Лукашэнку прагаласавала 58 працэнтаў беларусаў, прыйшоўшых на выбарчыя участкі.

Поўны тэкст чытайце ў заўтрашнім нумары «Народнай Волі».