Нагадаем, 16 снежня Максіма выклікалі да дырэктара і загадалі 19 снежня быць у Лядовым палацы. Але пасля таго, як ён паведаміў пра гэта журналістам, яму дазволілі не хадзіць на хакейны матч. Некалькі разоў у дзень правядзення ў сталіцы вулічных акцый Максіма затрымлівалі мясцовыя супрацоўнікі міліцыі, каб не даць яму магчымасці  удзельнічаць у мерапрыемстве.

Максім Чарняк паведаміў “Народнай Волі”, што вырашыў спыніць навучанне ў бабруйскім каледжы і паступіць у іншае месца. Ён наведаў каледж разам са сваёй бабуляй, якая зяўляецца апякункай хлопца. Адміністрацыя адмовілася аддаць ім дакументы і параіла спачатку прынесці даведку аб тым, што хлопец паступіў у іншую навучальную ўстанову, альбо ўладкаваўся на працу. Але гэтага немагчыма зрабіць без дакументаў. 

Максім Чарняк лічыць, што адміністрацыя атрымала наконт яго адмысловы загад, каб не выглядала, што чарговага студэнта адлічылі з вучобы за яго актыўны ўдзел у моладзевым дэмакратычным руху.

Бабуля Максіма наведае заўтра каледж разам з унукам, яны паспрабуюць яшчэ раз атрымаць дакументы. У выпадку адмовы яны гатовы звярнуцца ў суд. 

Поделиться: