Абламейка паабяцаў не адлічаць студэнтаў БДУ, якія былі на Плошчы

3

Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў сваім відэаблогу на афіцыйным сайце ВНУ, паведамляе Радыё Свабода.

“На жаль, на плошчы апынуліся некаторыя студэнты БДУ, і мы цяпер праводзім аналіз, чаму і як яны там апынуліся”, — заявіў Абламейка.

Рэктар паведаміў, што гэтыя студэнты парушылі правілы ўнутранага распарадку БДУ, згодна з якімі яны “абавязаныя не здзяйсняць дзеянняў, за якія прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, а таксама наведваць заняткі ў вызначаныя тэрміны і выконваць патрабаванні, прадугледжаныя праграмамі і планамі”.

Цяпер факультэты сабралі тлумачальныя на ўдзельнікаў мітынгу і рыхтуюць іх да прадстаўленьня ў рэктарат, піша БелаПАН.

Што да пакарання, то “гэта будуць вымовы ці заўвагі”, паабяцаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.


Няма запісаў для адлюстравання